Tumgik
#апавяданне
Text
Дэманы не...
Дэманы не...
by Kira_girl
Пасля недаАрмагедону, калі Кроўлі і Азірафаэль застаюцца ў спакоі, паводзіны Азірафаэль змяняюцца, і гэта прымушае Кроўлі зноў звярнуць увагу на свае пачуцці.
Пост-канон першага сезону, нелінейнае апавяданне з флэшбэкамі і шмат прусакоў у галаве Кроўлі.
Words: 39011, Chapters: 12/12, Language: беларуская
Fandoms: Good Omens (TV)
Rating: Explicit
Warnings: No Archive Warnings Apply
Categories: F/F
Characters: Aziraphale (Good Omens), Crowley (Good Omens), fem!Aziraphale - Character, fem!Crowley - Character, Newton Pulsifer, Anathema Device
Relationships: Aziraphale/Crowley (Good Omens), Fem!Aziraphale/Fem!Crowley
Additional Tags: Romance, Non-Linear Narrative, Flashbacks, Memories, Explicit Language, Happy Ending, Genderbending, Cunnilingus, Sex, Unresolved Sexual Tension, Unresolved Emotional Tension, Dreams, Drama
From https://ift.tt/KdkmBaw https://archiveofourown.org/works/48036307
1 note · View note
ao3feed-gav900 · 2 years
Text
Тыдзень свабоды
https://ift.tt/9A2iSU0 by NaNa_tyan 5. Месца працы. Апавяданне аб тым, чаму не трэба недаацэньваць жанчын у цэлым і Ціну Чан у прыватнасці. Words: 936, Chapters: 1/1, Language: беларуская Fandoms: Detroit: Become Human (Video Game) Rating: Teen And Up Audiences Warnings: No Archive Warnings Apply Categories: M/M Characters: Gavin Reed, Upgraded Connor | RK900, Tina Chen (Detroit: Become Human) Relationships: Upgraded Connor | RK900/Gavin Reed Additional Tags: Romance, амаль без адносін, больш джэн чым слэш, Writober, Slice of Life
0 notes
mietamarfoza · 7 years
Text
Спыніцца
Усё, што кранае мяне, падобнае на мяне…
Алесь Разанаў
Tumblr media
 Пад рукой адказвае сваім цяплом на маё нагрэтая сонечнымі праменнямі вокладка кнігі. Яна нагадвае мяне: такая ж цёплая, узаемная. Аднак нас аб'ядноўваюць не толькі пачуцці, але і змест. Заўсёды, калі кніга мне цікавая, яна падобная на мяне. Значыць, я крыштальна ясна бачу ў ёй сваё асобаснае адлюстраванне. Гэты раман, якога я кранаюсь зараз, – пра Беларусь, пра каханне, пра нацыю… Мой  улюбёны Караткевіч заўсёды пісаў аб прыгажосці і прыроды краіны, і яе гісторыі, пераплятаў гэтыя сюжэты старонка за старонкаю.
«Каласы пад сярпом тваім» - неад'емная існасць майго аблічча.
Я думаю аб тым, калі той чалавек ва мне, якім я доўгі час спрабую стаць, як мінімум хаця б сустрэнецца са мной цяперашняй – каб, не адказваючы ні на якія пытанні майго  нейкага інфантыльнага, яшчэ не перажытага сённяшняга «я», убраць яго прэч, і аднавіць маю ўжо амаль нежывую ад надта маруднай і доўгай плыні часу асобу.
Гэтак напісаў Алесь Разанаў. «Чалавек — гэта два чалавекi…» Унутры мяне кіпіць кацёл розных пачуццяў і слоў, розных настолькі, што часам становіцца страшэнна. Магу быць ці��ай і разважлівай, гадзінамі холадна і нейтральна філасафаваць, павольна адказваючы на пытанні, а потым раптам пачаць сыходзіць з розуму, вельмі хутка мысліць, раз'юшана з кімьсці спрачацца, адчайна штосьці даказваючы. Ува мне жывуць два чалавекі. Адзін з іх – дарослы, які паступае мудра незалежна ад абставін, а другі ж – заўжды лезе на ражон. Яму, здаецца, гэта падабаецца. Шмат красамоўства (дзякуй хоць што не галаслоўнага), актыўная дзейнасць і буйны эмацыянальны запас. Але не нервовы, нажаль. Бо такая асаблівасць, якая цячэ унутры вен чалавека, патрабуе ад яго шмат унутранай стойкасці і цягавітасці.
Два чалавекі. Працягваючы папярэдні абзац, зраблю адсылку да вершу, які моцна запаў у душу, каб даказаць, наколькі гэтыя два чалавекі ўнутры мяне розныя: «Адзiн з iх — выток, i другi — суток, адзiн з iх — прычына, другi з iх — вынiк, адзiн з iх — пытаньне, другi — адказ, а памiж iмi цякуць, вынiкаючы з iх i ўпадаючы ў iх сусьветы...»
Сусветы… цэлыя сусветы хістаюцца зараз ад адной маёй існасці да іншай, гэта толькі падумаць… але яны ні паралельныя, ні перпендыкулярныя, ні перасякальныя. Яны просто зусім розныя. Супярэчлівыя. Сусветы, якія часам перастаюць нагадваць мне нават сябе саму, бо там пастаянна з'яўляецца ўсё больш новых, незнаёмых пачуццяў, уражанняў, думак, якіх я не чакаю, якіх я прыходзіць не прашу. Тады нараджаецца шмат пытанняў, на якія я заўжды спрабую як мага хутчэй здабыць усе адказы, бо ўвесь час баюсь чагосьці не паспець, але, ізноў словамі з вершу Разанава, скончу гэты сказ: «Вобразы вабяць усьлед за сабой, але памкнуся за iмi — i iх растворыць прастора: магчыма, яны проста птушкi, якiя адводзяць таго, хто iдзе, ад сваiх затоеных гнёздаў»… Падняла погляд ад кнігі. Пасля прачытаных там строк шмат зразумела. Я – той чалавек, якому пара на хвіліну спыніцца.
Спыніцца, перастаць так настойліва шукаць і ад гэтага – задыхацца.
Пачаць дыхаць свабодней, хаця гурт Akute колькі разоў настойліва і паўтарае ў сваёй песні фразу, нібы папярэджанне, аб тым, што вакол нас толькі «адзін атручаны дым».
Стомленасць пачынае пакараць моцныя бакі маёй асобы, якая ўнутры ўсё яшчэ падзеленая напалам. Адзін з іх хоча яшчэ большай актыўнасці, чым раней. Другі прапануе мне ўсё ж спыніцца. І апошні бок – гэта я ў будучыні. Я дакладна адчуваю гэта. Гэта тая істота, якая павінна праглынуць ва мне ўсе мае інфантыльныя пачаткі. Тая, што павінна будзе прымусіць думаць мяне інакш. Па-даросламу, пазбавіўшыся назаўжды ад непатрэбнай неўпэўненасці ў сваіх дзеяннях ці думках і нейкіх дрэнна асэнсаваных і зразумелых комплексаў.
Але хто ж з іх дваіх зараз піша гэтыя радкі – я не ведаю.
Разважанне скончу паскрыптумам у выглядзе радкоў, напісаных чалавекам, ведаючым жыццё дакладна лепш, чым я. Яго вывад лепш адлюстроўвае тую галоўную думку, якую я імкнуся да вас данесці.
 «Пачакай, памарудзь, адпусьцi жаданьне — i ты перастанеш быць часткай, нацэленай супраць усiх, i вернуцца да цябе тыя птушкi, якiя ня ловяцца, калi iх ловiш, якiя хаваюцца, калi iх шукаеш, i ты пачуеш: у кожнай птушкi — твой голас, i ўбачыш: у кожнай птушкi — твой твар».
Алесь Разанаў
Tumblr media
2 notes · View notes
wearemova · 4 years
Video
youtube
Лёгкае і нуднае апавяданне пра тое, чым з'яўляецца праект і пра памылкі, якія ёсць у гульні, але яны выпраўленыя.
0 notes
Text
Напишите пожалуйста отзыв на апавяданне "Memento Mori".Можно на русском и белорусском языках
Напишите пожалуйста отзыв на апавяданне "Memento Mori".Можно на русском и белорусском языках
http://physicas.ru/vopros/2204.html
0 notes
bookwhats-blog · 7 years
Text
New Post has been published on Books What
New Post has been published on http://bookswhat.com/archives/39236
Нататкі пра Шэрлака Холмса
«Нататкі пра Шэрлака Холмса» — зборнік з дванаццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва, другі пасля «Прыгодаў Шэрлака Холмса». Паводле задумы Дойла, надрукаваныя ў 1894 годзе «Нататкі» мусілі завяршаць цыкл твораў пра Шэрлака Холмса — так з’явілася апавяданне «Апо...
0 notes
mietamarfoza · 8 years
Text
ЗВЫШНОВАЯ ЗОРКА
Выбух, які азначае, мабыць, смерць… старога. І нараджэнне чагосьці новага
прысвячаецца адчаю і адначасова – марам, якія ўсё яшчэ здольныя дыхаць
  ***
  “… Адзін за адным знікаюць і адыходзяць,  адкажы, што мне рабіць,  я хутка буду тут адзін  адзін за адным згараюць,  усё ператворыцца ў пыл…”
Akute – Špital
  Я стаю на краі абрыву, слухаючы, як ціха ў небе з’яўляюцца зоркі, і млява, быццам з-пад палкі, падымаюцца ўгору густыя белыя аблокі, - такія, як калі б хтосьці іх вышмараваў неонавай фарбай. У галаве круцяцца радкі з Набокава аб тым, што ён бачыць, калі глядзіць у люстэрка пасярод ночы – як за час маруднай, манатоннай працы адвыкае ад сябе і бачыць ужо кагосьці іншага, новага, а праз хвіліну гэтае пачуццё знікае, і вось ён зноў глядзіць прама сабе ў вочы. Гэта страшна адчуваць. Асабліва – ноччу, у адзіноце.
Быццам бы сімфанічны аркестр прайшоўся па маёй свядомасці – усё грыміць, гарланіць, нешта цвыркае, я нярвова тузаю галавой, каб гэта адразу ж спынілася. Але гэта не адпускае. Адчуванне, быццам я стаю пасярод Салярыса, які вось-вось мяне зжарэ, паглыне з трыбухамі, і на месцы, дзе я толькі што стаяла, ужо назаўсёды застанецца толькі пустэча. Адчуванне, як быццам бы я апошні чалавек у гэтым Сусвеце.
У гэты момант адразу і целам, і галавой цалкам авалодвае страх перад тым, каб знікнуць, і пачынаеш шанаваць кожную хвіліну свайго жыцця яшчэ больш. Баішся зрабіць і крок у бок гэтага дэпрэсіўнага акіяна, каб не дай божа ён за якую чвэрць секунды на самой справе не пакінуў ад цябе ні пылінкі.
Tumblr media
Гляджу ўгору, а там, нада мной, лётаюць касмічныя апараты. Ці, можа, мне падалося. Але не – калі б і падалося, я ўсё роўна ведаю, ды і вы ўсе, што там штосьці ёсць, нешта заўсёды лётае, здымае абстаноўку ў бязважкасці і паверхні розных касмічных цел… Можа, яно каму і патрэбна, але як па мне – якая там абстаноўка, у пустэчы? Зараз я стаю пасярод нечага нерэальнага, чагосьці, можа, забароненага, і ўсё роўна гэта не больш, чым пустэча, не больш, чым халодная, чужая, іншародная прастора, якая ў нейкі момант раптам стала мне домам.
Звышновыя зоркі – відовішча цікавае. За гэтым я і прыйшла сюды, каб паназіраць за смерцю некалькіх сотняў зорак. Яны тухнуць і згараюць, а перад гэтым іх так смачна жарэ агонь хімікатаў і фізічных працэсаў, што немагчыма адарвацца. Такое пачуццё, што і я сама заўсёды ўзрываюся. Гэтае толькі са мной і адбываецца. Выбухі эмоцый і зараджэнне заўсёды чагосьці новага, - і толькі таго, што мне ніколі не вядома.
Калі браць астранамічную тэорыю, то я павінна нараждацца нанова і рабіцца іншым чалавекам, а помніць усё тое, чым я жыла раней, - не. А калі браць рэальнасць – то ўсё, што са мной адбываецца, - не болей, чым звычайнае станаўленне асобы. Не болей за гэта. Цяпер падумайце, каму жывецца цікавей – нам ці зоркам. І перш чым пачаць абражаць гэтыя бліскучыя далёкія нябесныя целы, успомніце, што мы самі пачыналіся менавіта з іх.
 Заўсёды мэтай майго жыцця, калі я канчаткова страціла веру ў існаванне нечага большага, была сустрэць яго. І вось, зараз ён стаіць каля мяне, дыхае мне ў патыліцу і напявае радкі з той самай касмічнай песні гурту a-ha. Атмасферна, нічога не скажаш. Ён мне таксама іншародны, чужы, як і ўсё навакол, але дзявацца няма куды, і я пачынаю адчуваць, як ужо амаль закахалася ў яго, нават у подых, яшчэ не бачыўшы яго твар.
Астранаўт стаіць за маёй спіной, з разгубленым поглядам трымаючы ў руцэ букет фіялак. Нягледзячы на сваю цяжкую, грубую алюмініевую пальчатку скафандра, ён сціскае кветкі вельмі асцярожна, - так, быццам бы хоча зберагчы іх для адзінай, апошняй жанчыны ва ўсім Сусвеце.
-          У цябе цэлы космас у вачах.
-          Табе лепш відаць.
Сапраўды ж, лепей. І адразу – увага: страшное, поўнае цемры і маркоты пытанне. Наколькі ж гэты чалавек, які па прафесіі – астранаўт, расчараваўся ў жыцці, што бачыць яе сэнс толькі ў маіх вачах?
Tumblr media
Мяне нешта трымае, не дае вырвацца з лапаў жаху штодзённасці. Гэта не для мяне, не па мне, і я ведаю, што павінна адляцець кудысьці далей, і я не кажу пра зоркі, бо гэтае ўжо здаецца мне занадта блізкім і прастым. Мне трэба на іншы бок Сусвету.
Стаць іншай істотай – большай, нават, за чалавека – і адляцець да невядомаці.
Калі ўжо я прайду працэс перараджэння, такі доўгі, што мне здаецца, быццам ўсё вакол перастала рухацца, і буду звышновай зоркай?
 Псіхадэлічная ноч. Фіялетавы лёд. Я стаю, а гэта – пада мною – змёрзлая Нарач.
 І пад яе ільдом плывуць мае першыя і апошнія кветкі ў гэтым жыцці – змёрзлыя фіялкі.
 28/04/2016
16:04
0 notes
Text
Напишите пожалуйста отзыв на апавяданне "Memento Mori".Можно на русском и белорусском языках
Напишите пожалуйста отзыв на апавяданне "Memento Mori".Можно на русском и белорусском языках
http://physicas.ru/vopros/2204.html
0 notes
mietamarfoza · 8 years
Text
Іголкі
Я ведаю, як кідаць свае мары на іголкі.
Чамусьці менавіта гэты трэк нагадвае мне час, калі я ўзімку. Менавіта ў гэтую зіму. Адзін дзень, калі я, не падумаўшы аб тым, што чакае мяне пасля, кінула ўсё, аб чым марыла, на іголкі. Ды на такія, што знішчылі адразу ўсё. Чаканне, вечаровыя гутаркі, нешта новае, - як раз тое, што я шаную ў жыцці больш за ўсё. Я страціла надзею на нешта тое, што будзе разумець мяне цяпер больш, чым хто-небудзь яшчэ.
"Тонкі месяц, тонкі. Танчуць зоркі, танчуць зоркі", а я сяджу і кідаю свае мары на іголкі і нават ні разу не сумняваюся ў правільнасці сваіх дзеянняў. Бо лёгка паслухаць некага - гэта пра мяне, так - і зрабіць так, як ён кажа, гэта прасцей за ўсё, але... як цяжка думаць сваёй галавой? А? Адчувалі калісьці, даводзілася? Калі б у тую самую секунду сэрца неўтульна "ёкнула", і я б зразумела, што раблю нешта ўвогуле няправільнае, - і я б адразу паверыла не толькі ў Бога і інтуіцыю, але і ў сваяцтва душ, якое не проста гаворыць, а яно крычыць мне: "Спыніся! Што ты нарабіла?.. Як цяпер выпраўляць гэтае ўсё? Ты пакрыўдзіла іншага чалавека, ты дазволіла сабе гэтае, а хто ты такая?.." І тут жа ўсё робіцца зразумела. Я, быўшы ў стану нейкага... раздарожжа, нейкай блытаніцы, я дазволіла сабе, па-першае: адмовіцца ад уласнага дабрабыту, і па-другое - даць страхам зжэрці мяне, абгрызці ўсе мае косці і пакінуць з пустэчай ў тым месцы, дзе павінна быць тая мара.
"Рвецца месяц, рвецца тонкі, Мы кідаем свае мары на іголкі, на іголкі" Вось за што мне так падабаецца гэты гурт. За сумленнасць са мной, сваёй слухачкай. А следам - за маё сумленне перад сабой. Зараз. Я пішу гэтую споведзь, а недзе там, у небе, рвецца тонкі месяц, зоркі танчуць, і прайшоў доўгі час, а я ўсё не магу сабе дараваць гэтае лета. Гэты маленькі страчаны ўік-энд, хай так. Гэты месяц без маёй мары, якую я, без ніводнага шкадавання, кінула паміраць на іголкі, там і яе пакінуўшы. Нягледзячы на тое, што праз колькі тыдняў-месяцаў я ўсё ж апрытомнела, гэта не дало мне анічога, акрамя гаратнага астатку маёй мары, ў якім я сама вінаватая.
"Таямніцы наступаюць На іголкі, на іголкі" А я ўсё тапталася па ёй і тапталася. Усё знішчала і знішчала. Пакуль сама не згарэла дашчэнту ад... так, кахання, да той самай сваёй, узрушаючай маю свядомасць, мары.
“Лёгкі вецер, лёгкі... Таюць сны і таюць зоркі...”
Марознае паветра, а я не ведаю, што думаць. Няма часу. Разумею толькі - я парушыла ўсё, што толькі магла парушыць за пару хвілін, пакуль фармулявала чалавеку сваё гнятліва няправільнае меркаванне аб ім. Калісьці некалькі месяцаў таму.
Нейкія спробы зараз апраўдаць сябе - гэта ўсяго толькі доказ сваёй нікчэмнасці, нікчэмнасці перад сабой і сваім жыццём, уласнымі думкамі. Таму не буду нават і спрабаваць. Я сама кінула гэтую мару на іголкі, і мне за гэтае ўжо ненавідзець сябе да канца дзён. 
І чаму ж так доўга? А таму, што гэта будзе мне ўрок, і я вельмі спадзяюся, што ён стане для мяне першым і апошнім.
"Тонкі месяц, тонкі, Танчуць зоркі, танчуць зоркі..."
Tumblr media
0 notes