Tumgik
#wearemova
wearemova · 5 years
Photo
Tumblr media
Пачнем мы з самага масіўнага праекта. "World of Tanks" (www.worldoftanks.ru) - гульня ад беларускіх распрацоўшчыкаў, дзе велізарная колькасць танкаў сутыкаюцца дзеля аднаго - перамогі. Атрымала лакалізацыю ў версіі 0.9.14 І гэта дзякуючы людзям з МТГ "RэZэрвацыЯ" https://tech.onliner.by/2016/05/24/belwot
1 note · View note
wearemova · 4 years
Video
youtube
Кола + Квадрат + Мова - Што б гэта магло значыць? Нейкая формула поспеху?
0 notes
wearemova · 4 years
Photo
Tumblr media
Son of a Witch Дынамічная гульня жанру «рагалік» на 1-4 гульцоў. Выкарыстоўвайце дзесяткі відаў зброі, чароўных прадметаў, зелляў і заклінанні, змагайцеся супраць 7 варожых груповак і 24 босаў. Ці зможаце вы знайсці старажытны артэфакт гоблінаў? Добрая копія механік The Binding of Isaac, якая пашыраецца асабістымі задумкамі ў рамках фэнтэзійнай гісторыі. Яшчэ шырэй становіцца з-за ўвядзення беларускай лакалізацыі. 
https://store.steampowered.com/app/539400/Son_of_a_Witch/
0 notes
wearemova · 4 years
Photo
Tumblr media
Train Station Renovation Вось і сюды беларуская мова пад'ехала. Распрацоўшчыкі падганялі перакладчыкаў яшчэ два месяцы таму, але самі ж затрымалі цягнік абнаўлення. Паспрабуйце ўласнымі рукамі адрэканструяваць закінутыя станцыі і старыя цягнікі. Вярніце ім былую славу і дапамажыце зноў функцыянаваць. https://store.steampowered.com/app/914010/Train_Station_Renovation/
0 notes
wearemova · 4 years
Photo
Tumblr media
У Core Defense лепшыя характарыстыкі жанру Tower Defense спалучаюцца з механікай roguelike і элементамі пабудовы калоды. Геймплэй просты, але зацягвае: яшчэ адна хваля, яшчэ адна ўзнагарода, яшчэ разочак... і ўсё! https://store.steampowered.com/app/1203360/Core_Defense/
0 notes
wearemova · 4 years
Photo
Tumblr media
Праект Localizor падтрымлівае беларускую некалькі месяцаў, але магчымасць перакладу з'явілася толькі зараз. Першая гульня ўжо даступна па спасылцы. https://www.localizor.com/core-defense Трэба зарэгістравацца і пралайкаць усё, што падпісана OWNER. Пераважна.. усё ж такі ёсць памылкі Гэта наш знешні пераклад. Рабіўся да выхаду гульні. Распрацоўшчык зацягвае рэліз і выходзяць новыя радкі, якія трэба яшчэ перакладаць. Тэставаць няма магчымасці. Тут усё на самамадэрацыі. Перакладчыкі атрымліваюць балы і могуць абмяняць іх на ключы да гульняў. Таксама функцыі і магчымасці пашыраюцца разам з колькасцю адзнак, якія падтрымлівае яго праца. Яшчэ чакаецца ў Steam, але не магу рэкамендаваць. Пытанне перакладу сайта і праграмы не агучвалася. https://store.steampowered.com/app/1194080/Localizor/
0 notes
wearemova · 4 years
Photo
Tumblr media
Мініятурны шутэр, яго дзеянне разгортваецца на адной арэне. Галоўны герой-гладыятар, які змагаецца з супернікамі ў пагоні за галоўным прызам.
https://store.steampowered.com/app/805590/ARMORED_HEAD/
0 notes
wearemova · 4 years
Photo
Tumblr media
Пераходы паміж прасторамі. Адценні і формы. Вы ўжо бачылі іх. Вы ведаеце, што павінны рабіць. Але ці атрымаецца? Галаваломка ўзаемадзейнічае з гульцом і спрабуе разбурыць сцены перад iм.
https://store.steampowered.com/app/1363850/THE_IMPOSSIBLE/
0 notes
wearemova · 4 years
Photo
Tumblr media
Хошце яшчэ гульняў з беларускай лакалізацыяй? Ну дык воць у руцi вам :D Гульня, у нейкім родзе, працягвае тэматыку папярэдняга праекта распрацоўшчыка. У ёй не самы спешным гульнявы ​​працэс (што месцамі дрэнна) і выкананы такім чынам, што вы будзеце праходзіць кожны ўзровень без асаблівых складанасцяў. Сутнасцю з'яўляецца пабудова ланцужкоў на падставе колеру, лікаў, слоўнага напаўнення. Даволі шмат задач і ўмоў, што зразумелыя без тлумачэнняў на старце ўзроўню. Дзесьці дынамічныя, дзесьці статычныя, але важна, што разнастайныя. Узровень "Анаграма". Распрацоўшчык дадае слоўнікі, каб можна было скласці слова на роднай мове, але яны могуць збоіцца. Калі губляецеся са словам, то проста націсніце "ESC". Ёсць падказкі, якія пакажуць тое, што трэба было сабраць.
0 notes
wearemova · 4 years
Photo
Tumblr media
Беларуская мова дадалася да спісу моў. Бо, што можа быць лепш, чым спакойная прыгода на самай спакойнай і прыемнай мове?! Гэтая гульня створана прыгодай, якая не запатрабуе крыві і поту. Яе ўзроўні элементарныя і створаныя для формы, якую яны нясуць. Напоўнена прыказкамі, прастрацыяй і рухам наперад. https://store.steampowered.com/app/390910
0 notes
wearemova · 4 years
Photo
Tumblr media
Ніякіх жартаў! Будзе беларуская лакалізацыя за лакалізацыяй! Ды й нарэшце, бо чакаў дадання яшчэ з траўня. "QftGD" з'яўляецца нейкай аналогіяй Pac-man, але ў ёй больш сюжэту. Ёсць шэраг узмацненняў. Можна гуляць з сябрамі за дабро ці зло. Прайдзіце лабірынты! Забярыце ўсё золата! І, важна, не забудзьцеся пра самы галоўны артэфакт! https://store.steampowered.com/app/996160/Quest_for_the_Golden_Duck/
0 notes
wearemova · 4 years
Photo
Tumblr media
Нiчога пра пераклады гульні адной студыі, таму што ў мінулай згарэў камп'ютар і не зразумела, колькі трэба чакаць падрыхтаваныя пераклады. Аднак, ёсць маленькi праект, дзе трэба надаваць па чэрапе злому Чэрапаламу! Бяжы і выжывай, страляй і памірай! Жыві ў рэтра! https://store.steampowered.com/app/1230160/SKULLMASTERS_ARENA/
0 notes
wearemova · 4 years
Photo
Tumblr media
GCompris - гэта высакаякасны комплекс навучальнага праграмнага забеспячэння, які змяшчае багатую колькасць практыкаванняў для дзяцей ва ўзросце ад 2 да 10. Калі казаць прасцей, то гэта гульні для самых маленькіх. Іх акцэнт - навучанне ў самай бяскрыўднай форме. Матэматыка, логіка, музыка і шмат чаго яшчэ. Спампаваць: https://gcompris.net/index-be.html На гэтым сайце можна знайсці файлы для розных платформаў і прылад. УВАГА: Пераключэнне мовы можа не спрацаваць з налад. Тады спатрэбіцца ўключэнне мовы на прыладзе. Апошнія прашыўкі Android маюць мову. Windows 10 - можна спампаваць у Microsoft Store. Усталёўваецца на любую версію аперацыйнай сістэмы.
0 notes
wearemova · 4 years
Photo
Tumblr media
Зараз ідзе пераклад трох гульняў ад студыі Bigosaur. І першай ластаўкай стала "Windmill Kings". Беларуская ўжо даступна, але яшчэ будзе папраўляцца (не ўсюды ўлезла) ды і ёсць шэраг перасячэнняў з астатнімі гульнямі. Каралі вятракоў - гісторыя пра Караля, які страціў сваё Каралеўства і павінен знайсці падтрымку ў асобе яго воінаў. Гульнявы працэс - практычна пстрыкер, дзе трэба паспяхова і хутка накіроўваць войскі на той бок экрана. Ёсць у Steam і на Switch.
https://store.steampowered.com/app/1180420/Windmill_Kings/
0 notes
wearemova · 4 years
Photo
Tumblr media
Калі спадабалася Factorio і не можаце спыніцца. Гэтая гульня атрымала такія ж прынцыпы будаўніцтва і здабычы рэсурсаў, аднак, у ёй менш магчымасцяў і больш важны момант абароны сваіх уладанняў. Хвалі ворагаў не прымусяць сябе чакаць. Таму нам трэба быць гатовымі да любых выпрабаванняў! Беларуская мова з невялікімі памылкамі і тарашкевіцай. На ўспрыманне гульні не ўплывае. Гуляць таксама прыемна. Яна ёсць у двух варыянтах для смартфона, але там няма мовы... дзіўна. https://store.steampowered.com/app/1127400/Mindustry/
0 notes
wearemova · 4 years
Photo
Tumblr media
Працэдурны кубічны шутэр ў лепшых традыцыях жанру. Гульня з'яўляецца насычаным кактэйлем, які складаецца з самых папулярных і функцыянальных гульнявых рашэнняў. Кастамiзацыя персанажаў, адкрыццё скрынак і паляпшэнне наяўнага арсенала - усё гэта даступна ў гульні ўжо зараз. Апроч іншага, у ліку асноўных асаблівасцяў гульні прадстаўлена: • 7 гульнявых рэжымаў з унікальнымі наборамі карт • Больш за 20 гульнявых карт • Больш за 100 відаў зброі • кланавая сістэма https://store.steampowered.com/app/706990/BLOCKPOST/
0 notes