Tumgik
#менск
redfield-by · 9 months
Text
Tumblr media Tumblr media Tumblr media
Зімой vs летам
13 notes · View notes
pryjdzieviasna · 7 months
Text
Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media
«Horad SONca» (City of the Sun) – Artur Klinaŭ
6 notes · View notes
kryvija · 6 months
Text
Tumblr media
Ліна Дрэйк
«Менск бывае розным: ёсць прыгажэйшае жыццё ў цэнтры – калі глядзіш на людзей і вока не адарваць, а крышку ад'язджаеш – інакш, яшч�� далей ад'ехаў – наогул усё іншае. Менск класны праз тое, наколькі ён розны.»
19 notes · View notes
unhonestlymirror · 5 months
Text
Tumblr media Tumblr media Tumblr media
Менск, 1934 год. На той час Беларусь займала першае месца ў свеце па колькасці выданняў на яўрэйскай мове (ідыш). Яўрэйская мова была побач з беларускай адной з 4 дзяржаўных моваў краіны. На ей выдаваліся законы, працавалі школы і тэатры. Значная частка менскіх выданняў на яўрэйскай мове 1920-1930-х гг. была знішчана нацыстамі.
Mensk, 1934. At that time, Belarus ranked first in the world in terms of the number of publications in the Hebrew language (Yiddish). Along with Belaruthian, the Hebrew was one of the 4 official languages ​​of the country. Laws were issued on it, schools and theaters worked. A significant part of the Mensk publications in the Hebrew in the 1920s and 1930s was destroyed by the nazis.
2 notes · View notes
juliashyde · 2 years
Text
Прывітаньне, шаноўныя сябры! 🤗
Менск, Міраслаў Юшкевiч, магутны горад на Нямізе ды Свіслачы, і я, JuliaS HYDE, аўтар розных гісторый, запрашаем ўсіх у наш сьвет чалавечых увасабленьняў (бо так званых хуманiзацый) гарадоў і мястэчак роднай Беларусі!
Тут я планую выкладваць усе спасылкі на свае апавяданьні, а таксама арты з маімі героямі, намаляваныя нашым афіцыйным ілюстратарам - таленавітай пані Фарэнсэр (https://twitter.com/_farenser).
Весьці гэтую старонку буду на беларускай мове, а за больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся сюды:
Ці на ціўтар: https://twitter.com/UliaS03856600
Спадзяюся, што вам будзе ўтульна ў нашай суполцы! У добры шлях! ♥️
Арт належыць пані Фарэнсэр. На ім вы можаце бачыць пані Натальлю (Беларусь) з яе гарадамі - панам Міраславам (Менскам) і панам Вацлавам (Гародняй).
Tumblr media
4 notes · View notes
lateeveningblog-blog · 7 months
Text
Бяз назвы
Пятніца
Раніцай атрымаў паведамленне ад таты. Жадае легкай пятніцы і кажа, што наперадзе выходныя.
Гэта мы ўчора размаўлялі, ён пачуў маю стомленнасьць і засмучаннасьць і цяпер падртымлівае.
Здавалася б, нічога такога. Але, калі б мне хто на некалькі год раней сказаў, што тата будзе мяне так падтрымліваць, я б здзівіўся трохі.
Ён за некалькі астатніх год стаў куды больш чутлівы. А з моманту, як высветлілася, што ў яго рак, то і ўвогуле.
Субота
Прыгожы сонечны ранак. І, нарэшце, нават настрой палепшыўся.
Бо як пашкодзіў калена некалькі тыдняў назад, так і хадзіў сумны, што не магу бегаць. І не патраплю на марафон у Кіеў напрыканцы кастрычніка.
То мо хаця б выбярэмся з Анею ў прыгожы восеньскі Менск.
Субота
Ізноў паведамленне. Мама з татам дасылаюць сэлфі. Павезлі бабулю на лецішча. Сонечна ў іх там таксам. Усьміхаюцца. Прыгожыя.
Субота
Ежу доўга чакалі. Але во прынеслі нарэшце. Трэ тату будзе пазьней набраць, пра кваліфікацыю Формулы-1 распавесьці.
Мама тэлефануе.
"Дзіма... Тата... Тата ўпаў і не дыхае... там, на лесвіцы... што рабіць,!?"
"Хуткую выклікай. Зараз. І Мішу, Мішу звані. Мо што падкажа"
Субота
Цёмна ў вачах. Ногі трохі ватныя. Трэ на паветра. Хутчэй. Інакш упаду.
"Мама, ну што там"
"Дзіма, ён памер. Памёёёёр"
Еньчыць.
Субота
Таксі дадому. Скласьці якія рэчы.
"Цёмнае. Аня, трэ цёмнае збіраць. Халера, яно ўсё ў пралцы."
Селі ў машыну. Паехалі.
"Мама, мы будзем праз гадзіны дзьве"
"Хуткая была. Спынілася сэрца.Цяпер чакаю, пакуль прыедуць забяруць цела. Ён тут ляжыць на лесьвіцы. Халодны. А я сяджу побач".
Субота
"Добрай ночы. Ці можна ў вас замовіць залю на развітанне і месца на могілах? Так. Раніцай трэба пад'ехаць? Добра, а дзявятай будзем".
Нядзеля
Цягнік ідзе крыху больш за гадзіну. Большасьць гэтага часу я гляджу ў вакно. І думаю, як я гэта зраблю. Як я змагу сесьці ў яго машыну. З якой толькі ўчора ён выхадзіў яшчы жывы. Дзе яго рэчы, флэшка з яго музыкай. Сядушка выстаўлена пад яго. Нават пах - яго.
Слезы моўчкі коцяцца па шчоках.
Нядзеля
Мы з Анею пешшу ідзем з вакзалу. Так мы хадзілі у маім дзяцінстве з татам і мамай, калі прыязджалі да бабулі. Гэты шлях у дзяцінстве падаваўся такім доўгім. Зараз ён хуткі. Але ўсё навокал у гэтым гарадку нібыты так і застыла ў часах майго дзяцінства. Старыя дамы, аўтобусы, стары двор бабулі. І недзе у маёй памяці малады тата.
Нядзеля
“Вера званіла. Пыталася, ці будзеш ты падымацца”
“Не. Не буду. Сяду і паеду”.
Не падымаўся. І не ведаю, ці калісьць буду. 
Панядзелак.
У морге я раней ніколі не быў. 
Выдалі пакет з адзежай. Падпісалі нейкія паперкі.
“Дзіма, мы не будзем тут гэта выкідаць у сметніцу. Я хачу ўсё гэта спаліць.”
“Добра, зробім па дарозе”.
Панядзелак
Пакетаў было некалькі. Але трупны пах ад адзежы пачаў адчувацца ў машыне. 
“Трэба недзе ўжо спыніцца”.
Сінтэтыка і падобныя матэрыялы гараць вельмі хутка. Куртка, красоўкі. 
Ільняныя прасьціны гараць вельмі павольна. 
Невыноснае чаканне. 
Аўторак
Маці еньчыць. Кідаецца на труну. Ледзьве трымаецца на нагах.
У залю заходзіць шмат розных людзей. Большасьць з іх я ведаю. 
Нехта нешта кажа. Нехта абдымае. Нехта суе канверты ў кішэню. 
Аўторак
Хлоцы мае прыхалі. Пачаставалі гарбатай. Салодкая, цёплая.
Аўторак
Навошта мы тут трымаем гэтыя свечкі. Тата як мінімум быў агносьцікам, а хутчэй атэістам. 
Аўторак
Паціснуў рукі. Падзякваў. Паабяцаў, што ўсе, што трэба, зраблю. Ды і развітаўся.
Аўторак
Крышку закрылі. Цвікі ўвагналі. Спусьцілі ў яму. 
Укіную апошнюю маленькую жменю халоднай зямлі. 
Далей мужыкі пачалі працаваць лапатамі.
Аўторак
Людзі пастаялі. Ды паехалі. 
І мы. 
А ён застаўся.
1 note · View note
yuryarhireev · 2 years
Text
Менскія дворыкі #Менск #асяроддзе
Tumblr media Tumblr media
0 notes
bogucharskaya · 4 years
Text
Tumblr media Tumblr media
11 notes · View notes
alenasbdesign · 3 years
Photo
Tumblr media
Happy Independence Day, Belarus!
0 notes
wearemova · 5 years
Photo
Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media
1998 (арыентыр). MS-DOS. Rogue-падобны праект. Гісторыя пра хлопца Лявона, які выйшаў у цэнтр горада Менск. Не вельмі цвярозы, але даволі бясстрашны, каб кінуць выклік гопнікам і скінхэдам. Будзе супрацьстаяць міліцыі і пастараецца звергнуць самага галоўнага боса ўсёй Беларусі. Можна! Пампуецца тут: http://old-dos.ru/index.php?page=files&mode=games&do=show&id=3382 Магчымасць гуляць на Windows 10: https://itkvariat.com/soft/programmy/784-kak-nayti-i-zapustit-starye-programmy-i-igry-pod-dos-v-windows-10.html
0 notes
socialnak · 5 years
Photo
Tumblr media
#gatesofminsk #belarus #minsk #citygates #варотгораду #Менск #Беларусь (at Minsk, Belarus) https://www.instagram.com/p/BvcQCM4FGzo/?utm_source=ig_tumblr_share&igshid=jfycyklqdxhq
0 notes
redfield-by · 3 months
Text
Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media
Дзяўчына і трамвай
3 notes · View notes
aleksstah · 5 years
Photo
Tumblr media
Минский гастрофест посвящённый дню Патрика. На третьей фотке вкусняшки #гастрофест #gastrofest #minsk #менск #минск (at TGI Fridays Minsk) https://www.instagram.com/p/BvEY8U1nUKv/?utm_source=ig_tumblr_share&igshid=1kob0daspebw7
0 notes
mietamarfoza · 7 years
Text
Спыніцца
Усё, што кранае мяне, падобнае на мяне…
Алесь Разанаў
Tumblr media
 Пад рукой адказвае сваім цяплом на маё нагрэтая сонечнымі праменнямі вокладка кнігі. Яна нагадвае мяне: такая ж цёплая, узаемная. Аднак нас аб'ядноўваюць не толькі пачуцці, але і змест. Заўсёды, калі кніга мне цікавая, яна падобная на мяне. Значыць, я крыштальна ясна бачу ў ёй сваё асобаснае адлюстраванне. Гэты раман, якога я кранаюсь зараз, – пра Беларусь, пра каханне, пра нацыю… Мой  улюбёны Караткевіч заўсёды пісаў аб прыгажосці і прыроды краіны, і яе гісторыі, пераплятаў гэтыя сюжэты старонка за старонкаю.
«Каласы пад сярпом тваім» - неад'емная існасць майго аблічча.
Я думаю аб тым, калі той чалавек ва мне, якім я доўгі час спрабую стаць, як мінімум хаця б сустрэнецца са мной цяперашняй – каб, не адказваючы ні на якія пытанні майго  нейкага інфантыльнага, яшчэ не перажытага сённяшняга «я», убраць яго прэч, і аднавіць маю ўжо амаль нежывую ад надта маруднай і доўгай плыні часу асобу.
Гэтак напісаў Алесь Разанаў. «Чалавек — гэта два чалавекi…» Унутры мяне кіпіць кацёл розных пачуццяў і слоў, розных настолькі, што часам становіцца страшэнна. Магу быць ціхай і разважлівай, гадзінамі холадна і нейтральна філасафаваць, павольна адказваючы на пытанні, а потым раптам пачаць сыходзіць з розуму, вельмі хутка мысліць, раз'юшана з кімьсці спрачацца, адчайна штосьці даказваючы. Ува мне жывуць два чалавекі. Адзін з іх – дарослы, які паступае мудра незалежна ад абставін, а другі ж – заўжды лезе на ражон. Яму, здаецца, гэта падабаецца. Шмат красамоўства (дзякуй хоць што не галаслоўнага), актыўная дзейнасць і буйны эмацыянальны запас. Але не нервовы, нажаль. Бо такая асаблівасць, якая цячэ унутры вен чалавека, патрабуе ад яго шмат унутранай стойкасці і цягавітасці.
Два чалавекі. Працягваючы папярэдні абзац, зраблю адсылку да вершу, які моцна запаў у душу, каб даказаць, наколькі гэтыя два чалавекі ўнутры мяне розныя: «Адзiн з iх — выток, i другi — суток, адзiн з iх — прычына, другi з iх — вынiк, адзiн з iх — пытаньне, другi — адказ, а памiж iмi цякуць, вынiкаючы з iх i ўпадаючы ў iх сусьветы...»
Сусветы… цэлыя сусветы хістаюцца зараз ад адной маёй існасці да іншай, гэта толькі падумаць… але яны ні паралельныя, ні перпендыкулярныя, ні перасякальныя. Яны просто зусім розныя. Супярэчлівыя. Сусветы, якія часам перастаюць нагадваць мне нават сябе саму, бо там пастаянна з'яўляецца ўсё больш новых, незнаёмых пачуццяў, уражанняў, думак, якіх я не чакаю, якіх я прыходзіць не прашу. Тады нараджаецца шмат пытанняў, на якія я заўжды спрабую як мага хутчэй здабыць усе адказы, бо ўвесь час баюсь чагосьці не паспець, але, ізноў словамі з вершу Разанава, скончу гэты сказ: «Вобразы вабяць усьлед за сабой, але памкнуся за iмi — i iх растворыць прастора: магчыма, яны проста птушкi, якiя адводзяць таго, хто iдзе, ад сваiх затоеных гнёздаў»… Падняла погляд ад кнігі. Пасля прачытаных там строк шмат зразумела. Я – той чалавек, якому пара на хвіліну спыніцца.
Спыніцца, перастаць так настойліва шукаць і ад гэтага – задыхацца.
Пачаць дыхаць свабодней, хаця гурт Akute колькі разоў настойліва і паўтарае ў сваёй песні фразу, нібы папярэджанне, аб тым, што вакол нас толькі «адзін атручаны дым».
Стомленасць пачынае пакараць моцныя бакі маёй асобы, якая ўнутры ўсё яшчэ падзеленая напалам. Адзін з іх хоча яшчэ большай актыўнасці, чым раней. Другі прапануе мне ўсё ж спыніцца. І апошні бок – гэта я ў будучыні. Я дакладна адчуваю гэта. Гэта тая істота, якая павінна праглынуць ва мне ўсе мае інфантыльныя пачаткі. Тая, што павінна будзе прымусіць думаць мяне інакш. Па-даросламу, пазбавіўшыся назаўжды ад непатрэбнай неўпэўненасці ў сваіх дзеяннях ці думках і нейкіх дрэнна асэнсаваных і зразумелых комплексаў.
Але хто ж з іх дваіх зараз піша гэтыя радкі – я не ведаю.
Разважанне скончу паскрыптумам у выглядзе радкоў, напісаных чалавекам, ведаючым жыццё дакладна лепш, чым я. Яго вывад лепш адлюстроўвае тую галоўную думку, якую я імкнуся да вас данесці.
 «Пачакай, памарудзь, адпусьцi жаданьне — i ты перастанеш быць часткай, нацэленай супраць усiх, i вернуцца да цябе тыя птушкi, якiя ня ловяцца, калi iх ловiш, якiя хаваюцца, калi iх шукаеш, i ты пачуеш: у кожнай птушкi — твой голас, i ўбачыш: у кожнай птушкi — твой твар».
Алесь Разанаў
Tumblr media
2 notes · View notes
mihulio88 · 7 years
Photo
Tumblr media Tumblr media Tumblr media
Минская кальвария
2 notes · View notes
kryvija · 3 years
Photo
Tumblr media
Менск • potok.media
213 notes · View notes