Tumgik
belarusinlt · 2 months
Text
🇸🇮 Банкаўскія рахункі для беларусаў у Славеніі Шмат хто з беларусаў сутыкаецца з праблемамі адкрыцця банкаўскага рахунка ў Славеніі. Народная Амбасада Беларусі ў Славеніі накіравала запыты Абаронцы прынцыпу роўнасці, у Банк Славеніі і Еўрапейскі цэнтральны банк з прыкладамі дыскрымінацыйнага стаўлення банкаў. Публікуем адказ Абаронцы прынцыпу роўнасці (Zagovornik načela enakosti). 1️⃣ Банкі ня маюць права адказваць у адкрыцці рахункаў па прынцыпу грамадзянства. Існуе спіс краінаў з вялікіай рызыкай прання грошай і фінансавання тэрарызму (там ёсць Расія і Украіна, але Беларусі няма). Але ў гэтым выпадку банк павінен праводзіць дадатныя праверкі і ня мае права адмовіць у адкрыцці рахункаў толькі па прынцыпу грамадзянства. Ужо было два такіх выпадкі, ёсць рашэннье Абаронцы, што гэта падпадае пад дыскрымінацыю. 2️⃣ Прыватныя асобы акрамя разліковага банкаўскага рахунка могуць адчыніць асноўны банкаўскі рахунак з абмежаванымі функцыямі. Банк можа адмовіць адкрыць асноўны рахунак толькі па важнай прычыне, якую павінен паведаміць. Тое ж адказаў і Еўрапейскі цэнтральны банк. Праблема ў тым, што банкі не зацікаўлены адкрываць асноўныя рахункі, і не прапаноўваюць гэтую паслугу, хаця па закону аб фінансавых аперацыях павінны гэта рабіць, а на сайце павінна быць аб гэтым інфармацыя. Уведзенне базавага плацяжнага рахунку і звязаных з ім палажэнняў рэгулюецца Дырэктывай 2014 92 ЕС (артыкулы 35, 36, 39). Палажэнні дырэктывы павінны імплемаентавацца ў адпаведнае заканадаўства ўсіх краінаў Эўразвязу. 3️⃣ Грамадзяне, якія падпалі пад дыскрымінацыйныя дзеянні банка і маюць доказы гэтага, могуць падаць скаргу Абаронцы прынцыпу роўнасці. Абаронца таксама раіць пры паходзе ў банк раздрукаваць адказ на запыт і паказаць у банке. Спадзяемся, гэтая інфармацыя будзе вам карысная ў камунікацыі з банкамі ў вашых краінах. НП РБ в Литве | Связь | Поддержать нас https://t.me/BelarusInLT
0 notes
belarusinlt · 2 months
Photo
Tumblr media
Пачынаецца рэгістрацыя і збор прапановаў на трэцюю Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету! Па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай 23 і 24 сакавіка ў Празе адбудзецца Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Гэта ўжо трэцяя сустрэча суполак і арганізацыяў беларусаў замежжа. Мерапрыемства ладзяць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Офіс дэмакратычнай Беларусі ў Чэхіі і НП РБ в Литве. Асноўныя тэмы Канферэнцыі – узмацненне патэнцыялу беларускай супольнасці за мяжой і наладжванне сталай працы па найбольш актуальных напрамках. Каб усе важныя пытанні былі прадстаўлены на панэлях, мы просім вас дапамагчы арганізатарам і пакінуць прапановы па напаўненню праграмы. Зрабіць гэта можна праз запаўненне гугл-формы. https://t.me/BelarusInLT
0 notes
belarusinlt · 2 months
Text
📌 Зарэгістравацца на Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету можна па гэтай спасылцы. Адзначым, што колькасць удзельнікаў і ўдзельніц абмежаваная. Мы будзем радыя бачыць беларусаў і беларусак замежжа! https://t.me/BelarusInLT
0 notes
belarusinlt · 3 months
Photo
Tumblr media
On behalf of the People's Embassy of Belarus in Lithuania, we extend our sincere congratulations on the Day of the Restoration of the State of Lithuania. This significant date, symbolizing the return to independence and freedom in 1918, is an important reminder of the value of sovereignty, peaceful struggle and unity. We Belarusians share with you the common values of freedom and independence, striving for a democratic future for our peoples. Your example of restoring and defending sovereignty serves as a source of inspiration for all those who strive for freedom and self-determination. On this day of celebration, we pay tribute to your history, your courage and determination. Your struggles and achievements remind us of the importance of solidarity and support between our peoples in the pursuit of democracy and freedom. May relations between our countries and peoples continue to develop in a spirit of friendship, cooperation and mutual respect. We appreciate your support and solidarity with the Belarusian people in their quest for democratic change and justice. With best wishes, People's Embassy of Belarus in Lithuania. https://t.me/BelarusInLT
0 notes
belarusinlt · 3 months
Photo
Tumblr media
❗Узламаны сайт Народных амбасадаў Беларусі На прошлым тыдні наш сайт быў падвергнуты хакерскай атацы[https://telegra.ph/file/df7ee73ca15b0b445ac9e.jpg| ]і ўзламаны. Мы дакладна не ведаем, хто гэта зрабіў, але ж, насамрэч, зразумела, каму гэта патрэбна і хто за гэта стаіць. Лічым такі крок яшчэ адным доказам таго, што НП РБ в Литве Беларусі ўсё робяць правільна і балюча для рэжыму лукашэнкі. У выніку атакі мы не згубілі аніякіх асабістых дадзеных, акрамя пароляў доступу нашых адмінаў. Паштовыя скрыні Народных амбасадаў ніяк не зьвязаны з сайтам. Такім чынам вы можаце і далей бясьпечна зьвяртацца праз мэйлы ў НП РБ в Литве Беларусі ў сваіх краінах ці на агульную скрыню [email protected]. Будзьце ўпэўнены – вам адказваюць прадстаўнікі і прадстаўніцы Народных амбасадаў, а не «силовики». Таксама вы можаце ананімна і бясьпечна пісаць нам у чат-бот [https://t.me/BelarusInLT_bot|@BelarusInLT_bot] https://t.me/BelarusInLT
0 notes
belarusinlt · 3 months
Text
Наш сайт пераехаў на новы хосьцінг - запрашаем 👉 [https://www.belarusabroad.org/bel-%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B%D1%8F-%D0%B0%D0%BC%D0%B1%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B4%D1%8B-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96|па спасылцы]. І, як нам падаецца, зараз ён выглядае больш прафэсійна, зразумела і сучасна. Паступова мы будзем дадаваць туды карысную інфармацыю. «Дзякуй» тым, хто даў нам нагоду і матывацыю да перамен і росту! Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍 [https://t.me/BelarusInLT|НП РБ в Литве] | [https://t.me/BelarusInLT_bot|Связь] | [https://donate.stripe.com/28o0457Sf3y71RmfZb|Поддержать нас] https://t.me/BelarusInLT
0 notes
belarusinlt · 3 months
Photo
Tumblr media
«Кароткі курс канстытуцыяналізму» Праваабарончая арганізацыя Human Rights Impact запрашае беларусаў і беларусак узяць удзел у анлайн-курсе па самаабмежаванні ўлады ў дзяржаве (канстытуцыяналізм). Курс уключае 10 вэбінараў, якія раскрываюць паняцці: прававая дзяржава, правы чалавека, правасуддзе, парламентарызм, роўнасць і іншыя. Курс арыентаваны на актывіст_ак беларускай грамадзянскай супольнасці, якія зацікаўленыя ў атрыманні дадатковых ведаў у сферы правоў чалавека і самаабмежавання ўлады. Калі: люты 2024 года. Дэдлайн падачы заявак: 31 студзеня 2024 г. (уключна). Адбор удзельнікаў будзе завершаны не пазней за 3 лютага. Для падачы заяўкі на ўдзел у курсе неабходна запоўніць анкету на [https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc13zR_dclByNDCu4DyhAs2-YJWQG51rb9ZkTxBVia8BQg8Rg/viewform|беларускай] альбо [https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe7dI7oU9VReEKbbzBDpIdIUqp26iFPdivCMBewBjTY0gYSTA/viewform|рускай] мове. https://t.me/BelarusInLT
0 notes
belarusinlt · 3 months
Photo
Tumblr media
«Спадзяюся, гэты дзень будзе натхняць нас на новыя здзяйсненні і барацьбу» Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык пракаментавала [https://revivalbelarus.org/heroes.html|__заснаванне]__ яе прадстаўніцтвам «Дня герояў і гераінь», які будзе адзначацца 2 лютага ў дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага: «Гэты дзень прысвечаны не толькі Каліноўскаму – знакавай постаці беларускай барацьбы за незалежнасць – але і ўсім іншым асобам, якія сталі сімваламі нашай барацьбы: дзеячам культуры і навукі, рэвалюцыянерам і рэфарматарам, ваярам і палітычным зняволеным – усім, хто бачыў барацьбу за Беларусь сваёй жыццёвай місіяй. Гэтай новай датай у нацыянальным календары мы хочам аб'яднаць народ у павазе і ўдзячнасці да тых, хто зрабіў значны ўнёсак у нашую гісторыю і сучаснасць. Спадзяюся, гэты дзень будзе натхняць нас на новыя здзяйсненні і барацьбу. https://t.me/BelarusInLT
0 notes
belarusinlt · 3 months
Text
Запрашаю беларусак і беларусаў далучыцца да гэтай ініцыятывы, падзяліцца сваімі гісторыямі пра сучасных герояў і гераінь, прапанаваць імёны для ўключэння ў «Кола беларускіх герояў і гераінь» на [https://www.instagram.com/revivalbelarus/|старонцы] Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета ў Інстаграме. Жыве Беларусь! Гонар няскораным героям і гераіням!» [https://t.me/CabinetBelarus|@CabinetBelarus] https://t.me/BelarusInLT
0 notes
belarusinlt · 4 months
Photo
Tumblr media
У Чэхіі не будуць патрабаваць апастыль у беларусаў з доўгатэрміновымі візамі, ВНЖ ці ПМЖ Пра гэта паведаміў [https://www.facebook.com/OfficeBLRinCZE/posts/pfbid02HTEsKbmqMY22UsgY3PUMNxab3rHAqNAQY9vavMcBGCtQWykqd7gdE9CcUjmW4P8rl|Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў ][https://www.facebook.com/OfficeBLRinCZE/posts/pfbid02HTEsKbmqMY22UsgY3PUMNxab3rHAqNAQY9vavMcBGCtQWykqd7gdE9CcUjmW4P8rl|Чэшскай][https://www.facebook.com/OfficeBLRinCZE/posts/pfbid02HTEsKbmqMY22UsgY3PUMNxab3rHAqNAQY9vavMcBGCtQWykqd7gdE9CcUjmW4P8rl| Рэспубліцы]: «Мы радыя вам паведаміць, што чэшскі бок адрэагаваў на наш запыт, і патрабаванне апастылізацыі дакументаў з РБ было прыпыненае для тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па чэшскай доўгатэрміновай візе альбо дазволе на доўгатэрміновае ці пастаяннае пражыванне. Спадзяемся, што гэта рашэнне спросціць жыццё ў Чэхіі для тых з вас, хто не мае магчымасці паехаць у Беларусь.» Варта зазначыць, што паслабленне не тычыцца тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па кароткатэрміновых візах.
0 notes
belarusinlt · 4 months
Text
ізацыя ія
0 notes
belarusinlt · 4 months
Photo
Tumblr media
⚡⚡⚡Першая добрая навіна ў новым годзе! Мы гатовыя прыняць яшчэ адну сям'ю з дзецьмі, якая пацярпела ад рэпрэсій, мае прыкметы пераследу і патрэбу ва ўцекацтве. Вы можаце звярнуцца па дапамогу да пачатку лютага 2024 года. Звяртацца сюды👇 [email protected]. ❗У звароце распавядзіце гісторыю пераследу і пазначце кантакты, праз якія можна спраўдзіць гэтую інфармацыю. Вы не адны!
0 notes
belarusinlt · 4 months
Photo
Tumblr media
Мы вельмі абураныя навінамі аб удзеле ў серыі мерапрыемств у Італіі Аляксандра Дугіна, вядомага сваімі неанацысцкімі і фашысцкімі выказваннямі расейскага прапагандыста. Як прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі я выказваю салідарнасць з украінскай супольнасцю, якая пратэстуе з нагоды гэтых сустрэч. Аляксандр Дугін – асоба, якая прапагандуе і распальвае расавую нянавісць і прытрымліваецца прарасейскай ідэалогіі, дэманструючы глыбокую пагарду да Еўропы і Захаду. Ягоны ўдзел нават анлайн выклікае сур'ёзныя пытанні: навошта вітаць тых, хто адмаўляе ідэалы дэмакратыі, супярэчыць фундаментальным каштоўнасцям міру і еўрапейскай інтэграцыі?
0 notes
belarusinlt · 4 months
Text
Падкрэсліваю, што мы, як беларуская грамадзянская супольнасьць, ня можам заставацца абыякавымі ў гэтай сітуацыі. Мы аб'яднаныя ў тым ліку супраць агульнага ворага: экстрэмісцкай ідэалогіі, што распаўсюджвае Расія, падрываючы стабільнасць, бяспеку і згоду паміж еўрапейскімі краінамі. Мы просім кампетэнтныя органы заняць рашучую пазіцыю супраць удзелу гэтай асобы ў сустрэчах і перашкодзіць прасоўванню ягоных ганебных ідэй на тэрыторыі Еўразвязу. Мы падтрымліваем усіх, хто выступае супраць ідэалогіі, што спрыяе расколу нацыянальнай небяспецы. Аляксандр Дугін – інструмент расійскай палітыкі, што падрывае згуртаванасць Еўропы. Давайце аб'яднаем нашы галасы, каб рашуча адмовіцца ад прысутнасці тых, хто прапагандуе нянавісць і раз'яднанасць у Еўропе. Дзякуй усім беларускім асацыяцыям, якія далучыліся да заявы! Юлія Юхно Прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі
0 notes
belarusinlt · 4 months
Video
Дыпляматычныя прадстаўнікі Латвіі, Літвы, Польшчы, Швэцыі і Эстоніі запісалі супольны калядны зварот да беларусаў. «Сябры, суседзі, зьняволеныя, самотныя, дарагія беларусы! Божае нараджэньне – час радасьці, час спакою, час надзеі, час любові, час веры. Жадаем вам свабоды, пачуцьця супольнасьці, жадаем вам сіл, салідарнасьці, перамогі. Хрыстос нарадзіўся! Утульных і цудоўных Калядаў! Віншуем з Калядамі! Хрыстос нарадзіўся! Шчасьлівых сьвятаў!».
0 notes
belarusinlt · 5 months
Photo
Tumblr media Tumblr media Tumblr media
Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам па замежных справах літоўскага Сейма на тэму праблемаў беларусаў Сёння з ініцыятывы Офіса Святланы Ціханоўскай у Сейме Літвы прайшлі слуханні, прысвечаныя прававому становішчу беларусаў у Літве. У слуханнях удзельнічалі старшыня Камітэту Жыгіс Павільёніс і яго намеснікі, а таксама чальцы групы «За дэмакратычную Беларусь». З беларускага боку ўдзельнічалі дарадца па міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька і прадстаўнікі беларускіх палітычных партыяў – [https://www.facebook.com/unitedcivilparty/?locale=ru_RU|АГП], [https://www.facebook.com/groups/ruch.za.svabodu/|Руху «За Свабоду»], [https://www.facebook.com/bsdgby/|«Грамады»] і [https://www.facebook.com/bchd.party|Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі]. Беларуская лідарка выступіла з прамовай перад Камітэтам і заклікала літоўскі бок устрымацца ад абмежаванняў супраць беларусаў: «Я прашу вас падоўжыць тэрмін дзеяння візаў, відаў на жыхарства – і ўстрымацца ад непрапарцыйных абмежаванняў па прыкмеце беларускай нацыянальнасці. Не кладзіце нас у адзін кошык з расіянамі. Бо гэта менавіта тое, чаго хочуць дыктатары. Сёння ў Літве жыве да 70 тысяч беларусаў, якія пакінулі краіну пасля 2020 года. Яны працуюць, плацяць падаткі і інтэгруюцца ў літоўскае грамадства. Большасць з іх жадае вярнуцца дамоў. Шмат якія прадпрыемствы пераехалі, таму што не хочуць плаціць падаткі Лукашэнку. Большасць з іх працуе з рынкамі ЕС і ЗША. Агулам яны прыносяць больш за 490 мільёнаў еўра за год. Гэта істотны ўклад у літоўскую эканоміку». Таксама Ціханоўская выказала меркаванне, што ў 2024 годзе колькасць тых, хто прыязджае ў Літву, не будзе настолькі рэзкай. Па выніках сустрэчы Камітэт пагадзіўся падтрымаць прапанову аб падаўжэнні відаў на жыхарства да 3 гадоў, але рашэнне павінна прайсці праз Сейм.
0 notes
belarusinlt · 5 months
Text
🇵🇹 Пашпарт замежніка ў Партугаліі (Passaporte para Cidadãos Estrangeiros) Пашпарт замежніка могуць атрымаць замежныя грамадзяне, якія маюць дазвол на пражыванне ў Партугаліі, па адной з наступных умоў: 1. З'яўляюцца грамадзянамі краіны без амбасады або консульства ў Партугаліі 2. З'яўляюцца асобамі без грамадзянства 3. Могуць адназначна даказаць, што не могуць атрымаць іншы пашпарт. Якія дакументы патрэбны для атрымання пашпарту замежніка: - Сапраўдны від на жыхарства Кошт запыту пашпарта замежніка: - 111 эўра Максімальны тэрмін дзеяння пашпарта замежніка: - 2 гады Дзе можна атрымаць: - У агенцтве па інтэграцыі, міграцыі і бежанстве (AIMA) https://aima.gov.pt/pt/ Спасылкі на заканадаўства: 👉 https://dre.pt/application/conteudo/275430 (capítulo 2, secção 4, artigos 35-38) 👉 https://dre.pt/application/conteudo/539241 Палезныя спасылкі: 👉 https://eportugal.gov.pt/en-GB/servicos/pedir-o-passaporte-portugues-para-estrangeiros 👉 https://www.pep.pt/passaporte-para-cidadao-estrangeiro/ ❗Інфармацыю па іншым краінам вы можаце знайсці на сайце pashpart.org ❓Калі ў вас засталіся пытанні наконт атрымання пашпарта замежніка ў Партугаліі - пішыце на скрыню Народнай амбасады Беларусі ў Партугаліі [email protected] ці ў наш [https://t.me/BelarusInLT_bot|чат-бот]. [https://t.me/BelarusInLT|НП РБ в Литве] | [https://t.me/BelarusInLT_bot|Связь] | [https://donate.stripe.com/28o0457Sf3y71RmfZb|Поддержать нас]
0 notes